Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Ідэя за $5 мільёнаў
11.03.2024

Google прапануе $5 мільёнаў таму, хто прыдумае, навошта патрэбныя квантавыя камп’ютары

Гэтак бывае: нешта вынайшлі, а яно нікому не патрэбна. Дакладней, ня ясна, у якіх сфэрах гэта можна выкарыстаць.

Прыкладна гэтак адбылося з квантавымі вылічэньнямі. Па гэтай прычыне Google запусьціла ініцыятыву, у рамках якое прапануецца $ 5 млн таму, хто прыдумае рэальныя сцэнары, у якіх квантаваму камп’ютару будзе знойдзенае прымяненьне.

Адзначаецца, што квантавыя вылічальныя сыстэмы асабліва карысныя ў рашэньні абстрактных матэматычных задач. Аднак навуковая супольнасьць больш цікавіцца тым, як квантавыя вылічэньні могуць дапамагчы ў вырашэньні практычных, набліжаных да рэальнасьці, задач.

Крыніца