Платформа па ШІ – вэб-сайт для спецыялістаў у сферы штучнага інтэлекту і ўсіх зацікаўленых даследаваннямі і распрацоўкамі.

Мэта распрацоўкі – стымуляваць дзейнасць у галіне штучнага інтэлекту і выпрацаваць агульныя прынцыпы работы па развіццю штучнага інтэлекту ў Беларусі. Гэта партнёрства, у якім прамысловасць, адукацыйныя і навукова-даследчыя ўстановы, бізнэс і зацікаўленыя супольнасці, імкнуцца паскараць развіццё штучнага інтэлекту і аб’ядноўваць ініцыятывы штучнага інтэлекту ў Беларусі.
Удзельнікі Платформы па ШІ могуць унесці свой уклад у супольнасць, публікуючы ўласныя рэсурсы ў раздзеле Супольнасць, або абмяркоўваючы лепшыя практыкі ўкаранення ШІ.




29-30 лістапада Мінск стане эпіцэнтрам інавацый! Упершыню на адной з найбуйнейшых пляцовак краіны пройдзе Міжнародны форум па штучным інтэлекце. Для каго One AI Forum: Уладальнікаў стартапаў Тэхнічных спецыялістаў і распрацоўшчыкаў Студэнтаў і маладых спецыялістаў Інвестараў і бізнес-лідэраў

Падчас круглага стала плануецца абмеркаваць наступныя пытанні: Канцэптуальныя праблемы фарміравання лічбавай экасістэмы нарматворчасці. Прававыя асновы ўкаранення тэхналогій штучнага інтэлекту ў нарматворчы працэс. Лічбавыя новаўвядзенні ў нарматворчасці: бягучы стан і прыярытэты развіцця. Арганізацыйна-прававое забеспячэнне інтэлектуальнай аўтаматызацыі асобных стадый нарматворчай дзейнасці. Праграмна-тэхналагічнае суправаджэнне ўкаранення штучнага інтэлекту ў нарматворчы працэс. Вынікам правядзення круглага стала мяркуецца распрацоўка палажэнняў і рэкамендацый адносна бяспечнай інтэграцыі тэхналогій штучнага інтэлекту ў нарматворчасць, удасканаленне заканадаўства ў адпаведнай сферы, а таксама апублікаванне тэзісаў дакладаў у тэматычным раздзеле зборніка матэрыялаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Прававая палітыка, навука, практыка-2”.
У цяперашні час прымяняюцца розныя тэхналагічныя працэсы вырабу пячатных плат, кожная з якіх складаецца з некалькіх этапаў. Кантроль якасці пры вытворчасці пячатных плат з’яўляецца абавязковым, таму што рэгулюе тэхналагічны працэс вытворчасці і вызначае надзейнасць працы радыёэлектроннага абсталявання, сабекошт яго выпуску і суправаджэння.
У выніку даследаванняў, праведзеных з дапамогай тэхналогій малекулярнага мадэлявання і глыбокага навучання, аўтарамі выяўлены набор лекавых рэчываў, здольных інгібіраваць функцыянальна важныя кансерватыўныя вобласці бялкоў SARS-CoV-2 і блакіраваць рэплікацыйны цыкл віруса.
У апошнія гады інтэнсіўна распрацоўваюцца сістэмы распазнавання, устойлівыя да малюнкаў, на якіх твар закрыты чымсьці (маскай). Наяўная інфармацыя аб сістэмах відэаназірання ставіць пад сумнеў эфектыўнасць існуючых класічных падыходаў да распазнавання асоб, бо яны заснаваныя на мадэлях, натрэніраваных на тварах без масак.
Інтэлектуальныя сістэмы відэаназірання ў цяперашні час атрымалі шырокае распаўсюджванне. Аўтаматычнае распазнаванне і адсочванне перамяшчэння людзей на відэа з’яўляюцца нормай. Аднак усё больш увагі стала надавацца пытанням разумення паводзін натоўпу (групы) людзей, што з’яўляецца значна больш складанай задачай.