12-я Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Інфармацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, лагістыцы і сацыяльнай сферы” (ITI * 2023)
Дата правядзення
21-22 верасня 2023
Месца правядзення
Мінск, ул. Сурганава, 6
Арганізатар
Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (АІПІ НАН Беларусі)
Тэлефон
+375-17-378-30-91, +375-29-640-43-57
Факс
+375-17-270-31-75
Email
ewlad@newman.bas-net.by
Cайт
http://uiip.bas-net.by/event/ITI_2023/
АРГАНІЗАТАРЫ
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Генеральны інфармацыйны партнёр: Навукова-практычны часопіс “Навука і інавацыі»
Удзел у канферэнцыі бясплатны
Мэты канферэнцыі
- Абмеркаванне новых дасягненняў у галіне інфармацыйных тэхналогій, іх выкарыстанне ў прамысловасці і сацыяльнай сферы, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў.
- Укараненне лічбавых інфармацыйных тэхналогій і сістэм пры выпуску інавацыйнай прадукцыі; укараненне навукова-тэхнічнай прадукцыі інфармацыйнага і метадычнага забеспячэння дзейнасці буйных прадпрыемстваў і холдынгаў і выбар перспектыўных напрамкаў далейшых работ у галіне іх лічбавай трансфармацыі.
- Укараненне навукаёмных метадаў, алгарытмаў і тэхналогій інтэлектуальнага аналізу даных са стварэннем інфармацыйна-аналітычных сістэм і сістэм падтрымкі прыняцця рашэнняў на іх аснове.
- Развіццё партнёрства арганізацый рознай формы ўласнасці і навуковых устаноў пры ўкараненні і выкарыстанні лічбавых тэхналогій.
Тэматыка канферэнцыі
- Практычнае рашэнне задач інфармацыйнага і метадычнага забеспячэння дзейнасці буйных прадпрыемстваў, холдынгаў і аб’яднанняў, укараненне інфармацыйных тэхналогій і сістэм для кіравання працэсамі і рэсурсамі арганізацый;
- задачы і вопыт інтэграцыі лічбавых тэхналогій ва ўсе аспекты бізнес-дзейнасці прадпрыемстваў, напрамкі лічбавай трансфармацыі прамысловых прадпрыемстваў;
- аўтаматызацыя праектавання машынабудаўнічых канструкцый, вырабаў і тэхналогій іх вырабу;
- распрацоўка і эксплуатацыя праграмных прадуктаў і сістэм у галіне інфармацыйных тэхналогій;
- аўтаматызацыя праектавання і вытворчасці мікраэлектронных і радыёэлектронных вырабаў;
- мадэляванне аб’ектаў праектавання, вытворчасці і кіравання;
- вопыт стварэння і выкарыстання тэхналогіі лічбавых двайнікоў і інфармацыйных тэхналогій на прамысловых прадпрыемствах, у праектна-канструктарскіх бюро, навучальных установах і сацыяльнай сферы.
Працоўная мова канферэнцыі
Руская, англійская