Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

II Форум ІТ-Акадэмграда “Штучны інтэлект у Беларусі”
Дата правядзення 12-13 кастрычніка 2023
Месца правядзення г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
Арганізатар Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з дзяржаўнай навуковай установай "Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"

 

12-13 кастрычніка 2023 г. – II Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі»

На II Форуме ІТ-Акадэмграда “Штучны інтэлект у Беларусі” плануецца правядзенне выстаўкі значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі; прэзентацыя беларускай платформы штучнага інтэлекту; правядзенне адкрытага конкурсу “Лідэры штучнага інтэлекту ў Беларусі – 2023”; работа тэматычных секцый і круглага стала.

МЭТА ФОРУМУ

Дэманстрацыя дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі.

Развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва вучоных, спецыялістаў навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту ў інтарэсах пошуку эфектыўных рашэнняў і практычных рэкамендацый па іх прымяненню ў розных сферах жыццядзейнасці.