Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Бачанне праекта

Платформа па ШІ – вэб-сайт для спецыялістаў у сферы штучнага інтэлекту і ўсіх зацікаўленых даследаваннямі і распрацоўкамі.

Мэта распрацоўкі – стымуляваць дзейнасць у галіне штучнага інтэлекту і выпрацаваць агульныя прынцыпы работы па развіццю штучнага інтэлекту ў Беларусі. Гэта партнёрства, у якім прамысловасць, адукацыйныя і навукова-даследчыя ўстановы, бізнэс і зацікаўленыя супольнасці, імкнуцца паскараць развіццё штучнага інтэлекту і аб’ядноўваць ініцыятывы штучнага інтэлекту ў Беларусі.

Укараненне такіх сістэмных тэхналогій, як штучны інтэлект, патрабуе комплекснага падыходу з выкарыстаннем, як міжнароднага досведу і прадуктаў ШІ ад лідэраў у адпаведных галінах, так і прадстаўлення айчынных распрацовак для выкарыстання зацікаўленымі на міжнароднай арэне. Тэрміновасць, ініцыятыўны, навучальны і інтэгратыўны падыход, удзел усіх зацікаўленых бакоў і правядзенне публічных абмяркаванняў будуць складаць асноўныя накірункі дзейнасці Платформы па ШІ, каб дазволіць Беларусі вырашаць, як яна жадае выкарыстоўваць штучны інтэлект для росквіту і дабрабыту.

Удзельнікі Платформы па ШІ могуць унесці свой уклад у супольнасць, публікуючы ўласныя рэсурсы ў раздзеле Супольнасць, або абмяркоўваючы лепшыя практыкі ўкаранення ШІ.

Раздзел Навіны інфармуе супольнасць па тэмах, звязаных са штучным інтэлектам, або генеруе адпаведныя дыскусіі. Раздзел Даследванні ўключае навуковыя публікацыі, артыкулы па пэўных тэмах, можа змяшчаць спасылкі на базы дадзеных са штучным інтэлектам, спасылкі на запісы вэбінараў, інтэрв’ю, вэб-сайты, або любы іншы кантэнт, які дапамагае павысіць дасведчанасць аб працы і інтарэсах удзельнікаў, звязаных са штучным інтэлектам. Раздзел Канферэнцыі інфармуе па галоўныя падзеі ў галіне штучнага інтэлекта Беларусі.

Штучны інтэлект становіцца моцным фактарам, які вызначае наш будучы прагрэс. З’яўляючыся сістэмнай тэхналогіяй, штучны інтэлект будзе мець вялікі ўплыў на ўсе сектары бізнесу, наша асабістае жыццё і грамадства ў цэлым.

Платформа мае намер:

  • фарміраваць сістэмы саманавучання, для забеспячэння пазітыўнага, справядлівага і адказнага сацыяльнага суіснавання
  • умацоўваць навыкі распрацоўкі і выкарыстання сістэм саманавучання
  • выступаць у якасці незалежнага пасярэдніка для аб’яднання розных пунктаў гледжання
  • спрыяць выкарыстанню лепшых міжнародных прадуктаў у галіне ШІ у айчынных распрацоўках
  • спрыяць прасоўванню лепшых айчынных распрацовак у галіне ШІ у Беларусі і ў свеце
  • спрыяць распаўсюджванню звестак ў медыярэсурсах на розных мовах пра айчынныя распрацоўкі у галіне ШІ у Беларусі і ў свеце ў медыярэсурсах на розных мовах
  • садзейнічаць дыялогу ў грамадстве па пытаннях штучнага інтэлекту
  • распрацаваць мэты і сцэнары для прымянення сістэм саманавучання
  • заахвочваць супрацоўніцтва ў галіне даследаванняў і распрацовак
  • даць магчымасць кожнаму даследваць і вывучаць штучны інтэлект
  • даць магчымасць кожнаму прынесці свае навыкі штучнага інтэлекту ў Беларусь
  • зрабіць так, каб ваш голас быў пачуты і кожны меў магчымасць распавесці, як штучны інтэлект можа палепшыць яго асабістае жыццё.

Толькі шляхам актыўнага разгортвання штучнага інтэлекту магчыма вызначыць, як штучны інтэлект прымяняецца да сацыяльных і эканамічных праблем, і атрымаць ад гэтага выгаду.

Платформа па ШІ адчынена для прапаноў прафесіяналаў, навукоўцаў, прадпрымальнікаў і ўсіх зацікаўленых.

 

Распрацоўку платформы штучнага інтэлекту вядзе Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.