![](https://belai.by/wp-content/uploads/2025/01/photo_2025-01-08_21-45-44.jpg)
Глабальная выстава тэхналогій CES 2025 ужо праходзіць ў Лос-Анджэлесе ў выставачным цэнтры Las Vegas Convention Center (LVCC).
Выстава пачалася 7-га і працягнецца да 11 студзеня 2025 г. Чакаецца, што на выставе прадставяць новыя партатыўныя кансолі для геймераў, топавыя відэакарты ад Nvidia, працоўныя гаджэты Lenovo, тэхналогіі для дому ад LG, Hisense і Samsung і шмат іншага.
CES лічыцца адным з асноўных мерапрыемстваў АІ, дзе праходзяць канферэнцыі з больш чым 250 сесій, удзельнічаюць сотні тысяч наведвальнікаў з 150 краін свету.
Вось, што паказалі ў першы дзень выставы CES:
Nvidia прадставіла відэакарты 50-ай серыі, магутны AІ-суперкамп’ютар Digits, а таксама Cosmos — мадэль, распрацаваную для робататэхнікі.
Withings паказалі разумнае люстэрка Omnis, якое робіць чэкап вашага цела.
Разумныя акуляры Halliday Glasse, абсталяваныя АІ-памочнікам, які адказвае на пытанні і робіць пераклад у рэальным часе.
3D-праектар — робіць праекцыю аб’ёмнай.
Ручка з 3 камерамі, якая пераўтварае любую паверхню ў палатно з нататкамі і сінхранізуецца з вашым смартфонам.
Samsung Vision AI — тэлевізар, які адаптуецца пад перавагі карыстальніка і робіць пераклад у рэальным часе.
Робат-пыласос Roborock Saros Z70 з робарукой, якая ўмее збіраць раскіданыя па падлозе прадметы.