Вялікае абнаўленне для Windows 11 выйшла 26 верасня з AI assistant Copilot, падтрымкай RAR і 7-Zip і іншымі паляпшэннямі
Абнаўленне ўключае ў сябе памочніка на аснове штучнага інтэлекту Copilot, перапрацаванага “Правадніка”, функцыю Ink Anywhere для зручных запісаў сцілусам, палепшаны дадатак Paint, убудаваную падтрымку архіваў RAR і 7-Zip, новы мікшар гучнасці і інш.
Адным з асноўных новаўвядзенняў Windows 11 23h2 стаў ШІ-інструмент Copilot, пабудаваны на аснове чат-бота Bing. Ён будзе адлюстроўвацца ў выглядзе бакавой панэлі на працоўным стале і дазволіць кіраваць наладкай прылады, запускаць прыкладанні і адказваць на розныя карыстальніцкія запыты. Адзначаецца, што Copilot глыбока інтэграваны ў праграмную платформу Microsoft, дзякуючы чаму з яго дапамогай можна вырашаць шырокі спектр задач.