Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Супрацоўнікі OpenAI пагражаюць звольніцца, калі ня вернецца былы дырэктар
21.11.2023

Працягваецца адзін з самых гучных за апошнія гады скандалаў у ІТ. Звальненьне гендырэктара OpenAI абярнулася тым, што большасьць супрацоўнікаў кампаніі падпісалі ліст да рады праўленьня з патрабаваньнем вярнуць Сэма Альтмана.

Калі кіраўніцтва ня выканае патрабаваньні супрацоўнікаў, яны пагражаюць звольніцца з кампаніі і перайсьці ў Microsoft. На гэты момант ультыматум падпісалі больш як 500 чалавек з 700.

17 лістапада рада дырэктараў кампаніі OpenAI, якая распрацавала ChatGPT, звольніла з пасады генэральнага дырэктара Сэма Альтмана, аднаго з заснавальнікаў кампаніі (на фота). Таксама яго выключылі з рады дырэктараў.

Крыніца