
👉 Старшыня Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен выступіла на саміце па пытаннях штучнага інтэлекту.
Яна прапануе канкрэтныя крокі развіцця АІ ў Еўропе, уключаючы:
1. прадстаўленне суперкамп’ютараў для ўсіх распрацоўшчыкаў АІ;
2. стварэнне “фабрык АІ” (AI factories) з фінансаваннем 10 млрд еўра з публічных крыніц, якія прыцягнуць яшчэ большую долю прыватнага капіталу;
3. пераход да “Гігафабрыкі АІ “(AI Gigafactories) для стварэння аналагу CERN, але ў сферы АІ;
4. прыняцце адзінага “Акта аб АІ” (AI Act) для ўсіх 27 краін ЕС;
5. абвяшчэнне маштабных інвестыцыйных праграм;
6. удзел у запуску АІ Foundation і пашырэнне доступу да АІ для краін, якія развіваюцца (“Глабальнага поўдня”).