Слова 2023 года па версіі Collins
31.12.2023

І яшчэ адзін цікавы факт, які дэманструе ўзбуйненне развіцця ШІ ў 2023.
Словам года па версіі слоўніка англійскай мовы Collins стала AI – абрэвіятура, якая пазначае “штучны інтэлект”.
Па паведамленні Collins, ужыванне гэтага слова ў параўнанні з мінулым годам вырасла ў чатыры разы.
“Мы ведаем, што на ШІ ў гэтым годзе быў вялікі акцэнт, у тым сэнсе, што ён развіваўся і хутка стаў усюдыісны, будучы ўбудаваным у нашы жыцці ў імэйлы, стрымінгі і іншыя паўсядзённыя тэхналогіі, якія некалі здаваліся футурыстычнымі”, – сказаў дырэктар выдавецтва, які выпускае слоўнік.