Штучны інтэлект дапамагае людзям знайсці агульную мову падчас абмеркаванняў
15.11.2024
Канфлікты адмяняюцца: Google DeepMind распрацавалі мадэль Habermas Machine (HM) для людзей, якія не ўмеюць знаходзіць агульную мову 🔥⠀
HM складаецца з дзвюх розных LLMs, наладжаных для гэтай задачы. Першая з’яўляецца генератыўнай мадэллю, і яна прапануе выказванні, якія адлюстроўваюць розныя погляды групы. Другая – гэта персаналізаваная мадэль узнагароджання, якая ацэньвае прапанаваныя сцвярджэнні па тым, наколькі, на яе думку, кожны ўдзельнік згодны з імі.
Для тэсціравання паклікалі 5000 чалавек з рознымі пазіцыямі па ключавых жыццёвых пытаннях. ШІ павінен быў знайсці нешта сярэдняе і агучыць сцвярджэнне, з якім згадзіцца большасць. І ён справіўся лепш за медыятара-чалавека.