
Распрацаваны ШІ, які можа перахапляць паролі з дакладнасцю 95% па гуку націску клавіш
Брытанскія даследнікі навучылі ШІ сапраўды распазнаваць націскі клавіш на камп’юрнай клавіятуры па гуку. Такім чынам можна сачыць за тым, што друкуе чалавек, і нават “падслухаць” яго паролі.
Для навучання нейрасеткі даследчыкі супаставілі гук кожнай клавішы на клавіятуры з адпаведнай ёй літарай. Далей эксперыментатары пераўтварылі аўдыязапісы ў выявы ў выглядзе хвалевых дыяграм і спектраграм і выкарыстоўвалі іх для навучання штучнага інтэлекту. Затым набіраўся пароль на наўтбуку, і алгарытм прасілі вылічыць, якое слова было ўведзена, засноўваючыся на паслядоўнасці гукаў. ШІ ў гэтым тэсце распазнаў пароль з дакладнасцю 95%.