ШІ-праект, які пашырае магчымасці выкладчыкаў
30.10.2024
⌛️ The AI Education Project (aiEDU) – гэта праект, які пашырае магчымасці выкладчыкаў праз бясплатныя інтэрнэт-рэсурсы, прафесійнае развіццё і пастаянную падтрымку ведаў у ШІ.
Платформа будзе цікавая ўсім выкладчыкам, зацікаўленым у павышэнні ўзроўню сваіх навыкаў у ШІ і ў большым прыцягненні студэнтаў, а таксама ў нарошчванні ведаў і атрыманні вопыту ў гэтай сферы.
🤳 Праект прапануе мноства ўнікальных, цікавых праектаў для старшакласнікаў і студэнтаў, якія падыходзяць для розных узроўняў ведаў ў сферы дзейнасці ШІ, дзе ажыццяўляецца кіраўніцтва настаўнікаў па розных прадметах.