Сэрвіс пешаходных маршрутаў для слабабачачых
19.06.2024

⚡️Знаёмцеся з праектам – “Крокі на гукі”. Гэта сэрвіс пешаходных маршрутаў для слабабачачых.
“Крокі на гукі” — гэта гукавая навігацыйная сістэма, якая складаецца са спецыяльных гукамаўленчых інфарматараў і мабільнага дадатку BuzzPoint, устаноўленая на кожным аб’екце пралягання пешаходнага маршруту для людзей з інваліднасцю па зроку.
👓 Аб’екты на маршруце, абсталяваныя маўленчымі інфарматарамі, даступныя для самастойнага наведвання людзей са слабым зрокам, што значна спрашчае іх самастойны рух.
🤖 У мабільным дадатку BuzzPoint слабабачачы можа пабачыць усе адрасы ўстаноўкі гукамўленчых інфарматараў, а таксама можа скарыстацца AI асістэнтам для любых дадатковых пытанняў.