Сэм Альтман, OpenAI і ChatGPT
14.01.2025
🗣 У сваім блогу Сэм Альтман выклаў новы пост, дзе разважае, да чаго прыйшла OpenAI за 2 гады пасля запуску ChatGPT:
“Запуск ChatGPT даў старт крывой росту, якую мы ніколі не бачылі. Мы бачым пачатак вялізнага росту і як шмат усяго нас чакае”.
🥇 Альтман распавёў, што OpenAI цяпер дакладна ведае, як стварыць AGI — інтэлект, роўны чалавечаму. Больш за тое, кампанія рыхтуецца да наступнага кроку — распрацоўкі ASI, які не проста дагоніць нас, але і перасягне.
Таксама ён нагадаў, што сёлета кампанія ўжо запусціць сваіх АІ-агентаў, якія змогуць працаваць на рэальны бізнес.