Сэм Альтман аб Штучным інтэлекце
04.10.2024

Заснавальнік OpenAI Сэм Альтман разважае пра эпоху інтэлекту: што нас чакае далей?
🔸 Праз некалькі гадоў з’явіцца суперінтэлект. Калі не даць яго ўсім людзям, пачнецца вайна за гэты каштоўны абмежаваны рэсурс.
🔸 ШІ пачне сур’ёзна ўплываць на рынак працы: многія прафесіі будуць відазмяняцца, але людзі не застануцца без справы — будуць знаходзіць новыя формы занятасці.
🔸 ШІ забяспечыць ўсеагульнае павышэнне ўзроўню жыцця і доступ да лепшых рэсурсаў.
🔸 ШІ пачне дапамагаць у распрацоўцы наступнага пакалення ШІ-сістэм і паскараць навуковы прагрэс ва ўсіх сферах.