Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Робат, навучаны на відэа, робіць аперацыі
20.11.2024

⚙️ Робат, упершыню навучаны праглядам відэаролікаў вопытных хірургаў, выконвае хірургічныя працэдуры так жа ўмела, як і хірургі.

Даследчыкі Стэнфардскага ўніверсітэта перадалі сваёй мадэлі сотні відэазапісаў, знятых з наручных камер, размешчаных на руках робатаў да Вінчы падчас хірургічных працэдур.

📚 Робат навучаўся выконваць тры асноўныя задачы, неабходныя ў хірургічных працэдурах: маніпуляванне іголкай, пад’ём тканак цела і накладанне швоў. І даволі паспяхова самастойна выконваў дадзеныя аперацыі.

Паспяховае выкарыстанне імітацыйнага навучання для хірургічных робатаў пазбаўляе ад неабходнасці іх праграмавання на кожны асобны рух і набліжае галіну рабатызаванай хірургіі да сапраўднай аўтаноміі.

 

Крыніца