
Прадстаўляем вашай увазе рэальны скарб для сучаснага айцішніка. AIcyclopedia – гэта своеасаблівая Вікіпедыя, але толькі пра нейрасеткі.
На галоўнай старонцы AIcyclopedia некалькі блокаў з рознымі накірункамі: спісы нейрасетак, промптаў, навін, падкастаў і шмат іншага.
Сайт будзе зручны перш за ўсё праграмістам: на сайце сабрана больш за тысячу сэрвісаў. Аднак любы карыстальнік можа зайсці і паглядзець лепшыя нейрасеткі ў патрэбнай катэгорыі і пратэсціраваць іх. Выдатна падыдзе AIcyclopedia і для капірайтэраў, SEO-спецыялістаў і маркетолагаў. На сэрвісе таксама ёсць навіны, падкасты і шмат карыснай інфармацыі.