Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Разуменне чалавечых эмоцый – новы трэнд у ШІ
03.09.2024

🎱  Кампанія PitchBook апублікавала справаздачу, у якой прагназуецца развіццё тэхналогіі “Эмацыйнага ШІ”.

Гэтая тэхналогія дазваляе штучнаму інтэлекту распазнаваць эмоцыі чалавека, выкарыстоўваючы даныя з камеры і мікрафона ноўтбука або смартфона ў спалучэнні з машынным навучаннем.

Асноўныя хмарныя сэрвісы ўжо некалькі гадоў прадастаўляюць доступ да EmotionАI: у AWS ёсць функцыя распазнання, а Azure прапануе API Emotion. Чакаецца, што з ростам папулярнасці чат-ботаў тэхналогія распазнання эмоцый атрымае больш шырокае распаўсюджванне. Сярод стартапаў, якія ўжо выкарыстоўваюць Emotion AI, TechCrunch вылучае Uniphore (які прыцягнуў 610 мільёнаў даляраў), MorphCast, Voicesense і іншыя.

 

Крыніца