Распазнаванне галасоў сланоў
01.08.2024
🐘 Ці магчыма такое, што сланы ствараюць цалкам унікальныя гукі для абазначэння сваіх суродзічаў?
Даследчыкі запісалі гукі, якія выдаюцца сланамі ў дзікай прыродзе пры зносінах адзін з адным і ў адзіноце. Для кожнага запісу быў вядомы “ўладальнік” гуку, а часам і адрасат.
⚙️ Для аналізу выкарыстоўвалі кластарызацыю (k-means, DBSCAN), групуючы падобныя гукі разам і вылучаючы ўнікальныя “імёны”; скруткавыя і рэкурэнтныя нейрасеткі.
🎯 Алгарытмы ідэнтыфікавалі ўнікальныя гукі і класіфікавалі іх, звязваючы пэўныя клічы з канкрэтнымі сланамі. Гэта дазволіла зрабіць гіпотэзу, што кожны слон мае свой “унікальны кліч”, аналагічны чалавечаму імя.