Першы разумны гадзіннік у медыцынскіх даследаваннях
15.07.2024
😳 Apple Watch стаў першым разумным гадзіннікам, які можна выкарыстоўваць у медыцынскіх даследаваннях! ⠀⠀
⠀⠀⠀
Функцыя “Гісторыя мігальнай арытміі” ад Apple Watch кваліфікавана ў ЗША як інструмент распрацоўкі медыцынскіх прылад (MDDT). Гэта значыць, што распрацоўшчыкі медыцынскага абсталявання змогуць выкарыстоўваць тэхналогію ў сваёй прадукцыі.⠀⠀
⠀⠀⠀
⌚️ Гадзіннік аналізуе частату пульсу і вызначае, калі сэрцабіццё выбіваецца са звычайнай карціны, што дапамагае распазнаць мігальную арытмію. Тэхналогія працуе настолькі добра, што яе зацвердзілі для выкарыстання ў медыцынскіх распрацоўках.