Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Першы ў свеце разумны бінокль
23.01.2024

На выставе CES 2024 кампанія Swarovski Optik прадставіла першы ў свеце разумны бінокль AX Visio, які можа ідэнтыфікаваць аб’екты пры дапамозе ШІ, здымаць фатаграфіі і відэа, а таксама весці прамую трансляцыю малюнка.

 

Аб’ектыў бінокля дыяметрам 32 мм валодае 10-кратным павелічэннем і забяспечвае поле зроку 112 метраў на адлегласці 1000 метраў. Дазвол датчыка малюнка AX Visio складае 4208 × 3120 пікселяў, 13 Мп, аднак запіс відэа магчымы толькі ў Full HD.

Дзякуючы мабільнаму дадатку відэа і фатаграфіі лёгка загружаюцца на смартфон. Функцыя Live View забяспечвае магчымасць дзяліцца назіраннямі ў рэальным часе.

Эксперты асабліва адзначаюць магчымасці новага бінокля AX Visio па распазнавпнні аб’ектаў у сферы назіранняў за жывёльным светам. AX Visio абсталяваны нейрапрацэсарам (NPU), які здольны хутка і надзейна ідэнтыфікаваць самыя разнастайныя віды жывёл і птушак, што вельмі дапаможа навукоўцам, экаактывістам і проста аматарам прыроды.

AX Visio ўжо даступны для заказу па цане $4799.

Крыніца