OpenAI прадставіў новыя мадэлі: o1-preview і o1-mini
24.09.2024
У аснову мадэляў o1-preview і o1-mini паклалі Strawberry – першую мадэль, якая “думае” як чалавек. Кантэкстнае акно мадэлі – 128.000 токенаў, а веды – да кастрычніка 2023 года.
Напрыклад, GPT-4o рашаў правільна 13% матэматычных задач з міжнароднай алімпіяды, o1 рашае 83% задач.
o1 знаходзіцца на ранняй стадыі свайго існавання і пакуль не працуе з дакументамі і не падтрымлівае мультымадальны ўвод.
OpenAI робіць акцэнт, што для большасці паўсядзённых задач ChatGPT усё яшчэ выдатнае рашэнне, а o1 больш падыходзіць для навукоўцаў і даследчыкаў.