Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Новая мадэль беларускамоўнай сістэмы сінтэзу маўлення
30.01.2025

😍 Беларусы стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове — паспрабаваць можна ўжо зараз!

Стваральнікі адзначаюць, што на дадзены момант праект знаходзіцца ў стадыі бэта, прама зараз кожны можа далучыцца да распрацоўкі і дапамагчы ствараць сапраўды годную беларускамоўную нейрасеткавую агучку.

Якім чынам можна дапамагчы?
⚫️ Ахвяраваць свой голас: калі вы хочаце, каб у будучыні АІ змог агучваць тэксты менавіта вашым голасам, тым больш вы ўжо маеце досвед у запісе аўдыя-кніг ці відэа, то можаце ахвяраваць свой голас на сайце donar.by, зрабіўшы якасныя запісы.

⚫️ Знайсці добры голас і палепшыць яго.

Калі вы маеце досвед працы з Common Voice, то можна заняцца пошукам у бібліятэцы галасоў, знайсці неабходны і палепшыць яго якасць іншымі нейрасеткамі.

⚫️ Прапанаваць вашую ідэю і далучыцца да аднадумцаў.

Далучайцеся да чата @belarusai, дзе зможаце прапанаваць дапамогу альбо вашую ідэю.

 

Крыніца