Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Капсула для перавозкі турыстаў у стратасфэру
02.01.2024

Капсула для перавозкі турыстаў у стратасфэру гатовая да выпрабаваньняў

Кампанія Space Perspective паказала тэставую вэрсію касьмічнага апарату Neptune для перавозкі турыстаў у стратасфэру Зямлі. Пасажыры будуць знаходзіцца ў гермэтычнай капсуле, якая вісіць пад напоўненым вадародам шарам.

Набор вышыні больш за 30 км зойме дзьве гадзіны, яшчэ дзьве гадзіны можна любавацца краявідамі, а затым адбудзецца спуск, падчас якога з шара будуць павольна выпускаць газ. Першы палёт пройдзе без экіпажу, а людзі пачнуць тэставаць апарат у канцы 2024 года.

Space Perspective ужо прадала больш за 1600 квіткоў на раскошныя палёты на вышыню 30 кілямэтраў. Спэцыяльнае падрыхтоўкі для палёту пасажырам не спатрэбіцца. Шар паднімаецца ўгару з камфортнаю хуткасьцю 19 км/г. Перавозчык плянуе зьдзейсніць 25 рэйсаў за першы год.

 

Крыніца