Кампанія BMW прымае на працу андроідаў
30.01.2024

Чалавекападобныя робаты, створаныя каліфарнійскай кампаніяй Figure і абсталяваныя штучным інтэлектам, з’явяцца на заводзе BMW Group Plant Spartanburg у Паўднёвай Караліне.
Пакуль не ясна, чым яны будуць займацца — магчымыя сцэнары яшчэ толькі трэба будзе вывучыць. Між тым нескладана ўявіць, якія перспектывы адкрываюцца ў будучыні для аўтамабільнай галіны.
У цяперашні час кіраўніцтва BMW і Figure вызначае зоны адказнасці, у якіх можна будзе задзейнічаць робатаў. Затым спецыялісты пачнуць навучанне машын пры дапамозе трэніроўкі нейрасетак. Штучнаму інтэлекту пакажуць аперацыі, якія яму неабходна будзе выконваць. Пасля трэніроўкі робаты змогуць працаваць у аўтаматычным рэжыме.