🎱 Кампанія “Кэтлоджык”, рэзідэнт ПВТ, распрацавала Stafflow — інавацыйную HR-платформу.
Гэта аўтаматызаванае рашэнне дапамагае аптымізаваць ключавыя HR-працэсы, ад падбору і адаптацыі персаналу да навучання і ўтрымання супрацоўнікаў.
🛎 У Stafflow убудаваны AI-памочнік, які дазваляе кіраваць вакансіямі і іх размяшчэннем на розных пляцоўках, збіраць водгукі і аналізаваць этапы ўзаемадзеяння з кандыдатамі і паміж членамі каманды, бяспечна кіраваць усёй інфармацыяй аб кампаніі і супрацоўніках з дапамогай узроўняў доступу.
Вы можаце ствараць шматузроўневыя цэнтры ведаў і індывідуальныя праграмы развіцця кожнага супрацоўніка, ацэньваць кампетэнцыю і праводзіць маніторынг выніковасці, падтрымліваючы эфектыўнае кіраванне талентамі, сістэматызаваць даныя і многае іншае.