Як адбываецца гонка АІ-чыпаў?
🚀👨💻На гэтым тыдні Nvidia на мерапрыемстве Computex прадставіла Rubin, больш эфектыўны працэсар, які з’явіцца ў продажы ў 2026 годзе. Кампанія таксама абвясціла аб пераходзе на пастаянны штогадовы графік выпуску.
👩💻Там жа AMD прадставіла сваю серыю Ryzen AI 300, якая прызначана для інтэграцыі з новымі камп’ютарамі Microsoft Copilot + AI. Сцвярджаецца, што па магутнасці гэтыя чыпы пераўзыходзяць Apple M4 і іншых канкурэнтаў і з’яўляюцца самымі магутнымі чыпамі з ШІ для ноўтбукаў.
💡Кампанія Qualcomm таксама прадставіла свае чыпы Snapdragon X Elite новага пакалення. Гэта вялікая змена, паколькі іх паўправаднікі, якія заснаваныя на архітэктуры чыпаў брытанскага распрацоўшчыка Arm, да нядаўняга часу былі толькі ў мабільных прыладах. Acer, Asus, Microsoft і іншыя кампаніі плануюць неўзабаве выпусціць ПК на базе новых чыпаў.