Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Французскі канкурэнт Open AI
09.12.2023

Mistral AI, французскі канкурэнт Open AI, блізкі да завяршэння раўнда фінансавання. Стартап атрымаў ацэнку прыкладна ў $2 млрд.

Mistral — адзін з самых вядомых еўрапейскіх стартапаў у галіне штучнага інтэлекту. Ён быў заснаваны былымі супрацоўнікамі DeepMind і Meta. Стартап распрацоўвае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, якое падтрымлівае чат-боты і іншыя інструменты генератыўнага ШІ, у тым ліку працуе над вялікімі моўнымі мадэлямі, аналагічнымі тым, што прапануе OpenAI.

Мадэль можна назваць больш ўдасканаленай версіяй папярэдніх моўных мадэляў “малога фармату”, таму што яна выконвае аналагічны ім набор функцый пры значна меншых вылічальных выдатках. Буйныя мадэлі накшталт GPT-4 маюць значна больш шырокі набор магчымасцяў, але і нашмат больш складаныя ў эксплуатацыі.

 

Крыніца