Фестываль навукі г. Мінска
04.09.2024

🥁 7 верасня з 11 да 19 будзе праходзіць Фестываль навукі ў Цэнтаральным батанічным садзе г. Мінска.
Фестываль навукі ў Мінску – гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з найноўшымі распрацоўкамі навукоўцаў і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій.
Акрамя інавацый у галіне штучнага інтэлекту, вы можаце пазнаёміцца з распрацоўкамі ў медыцыне, космасе, інтэлектуальных тэхналогіях і інш.
🏆 Вас чакаюць разнастайныя стэнды, выставы і актыўнасці, таму кожны знойдзе нешта цікавае для сябе.