Як у вас з англійскай мовай? А вымаўленне? Reading Coach дапаможа ў гэтым пытанні.
Reading Coach — гэта бясплатны інструмент, які забяспечвае персаналізаваную, прывабную, паслядоўную і незалежную практыку чытання. Reading Coach выкарыстоўвае штучны інтэлект і ўбудаваную функцыю вызначэння бегласці, каб персаналізаваць змест чытання асобнага індывідуума. Тул даступны для выкарыстання ў класе або дома з уліковым запісам Microsoft.
Reading Coach прапануе тры рэжымы чытання: стварыць гісторыю, прачытаць з бібліятэкі і дадаць сваю ўласную. Калі навучэнцы чытаюць гісторыю ўслых, ШІ аналізуе іх бегласць чытання, выяўляе словы, якія ім падаюцца складанымі, і запісвае дакладнасць чытача, колькасць слоў у хвіліну і час, затрачаны на чытанне.
Reading Coach забяспечвае мэтанакіраваную практыку слоў пасля кожнай трэніроўкі з дапамогай інструментаў, якія дапамагаюць навучэнцам здабыць упэўненасць падчас працы са складанымі словамі.