Бясплатны генератар малюнкаў ад Google
07.02.2024
На мінулым тыдні Google запусціў ImageFX. Гэта бясплатны інструмент для генерацыі малюнкаў з дапамогай нейрасетак.
Ён працуе на базе мадэлі Imagen 2. Генерыраваныя выявы забяспечваюцца лічбавым подпісам SynthID, што дазваляе адрозніць іх ад рэальных фота; у першую чаргу гэта дапаможа адрозніваць іх у выніках пошуку Google. Пакуль інструмент разумее толькі англамоўныя запыты.
ImageFX пакуль абмежавана даступны ў шэрагу краін: ЗША, Кеніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Аднак, як лічаць распрацоўшчыкі, гэта хутка выправіцца.
Акрамя таго, Google абнавіў MusicFX-нейрасеткавы генератар музыкі, у ім палепшылася якасць гуку, а працягласць кампазіцый можа дасягаць 70 секунд.