Беларусы перамаглі ў конкурсе стартапаў з аплікацыяй для цяжарных і бацькоў
26.09.2023
Беларускі стартап Soula заняў першае мейсца на міжнародным конкурсе стартапаў у Лімасоле (Кіпр), у якім узялі ўдзел больш за 300 стартапаў з усяго сьвету.
Soula — AI-дапаможнік, распрацаваны для падтрымкі бацькоў. У ім можна атрымаць пэрсаналізаваную інфармацыю пра цяжарнасьць, роды і першыя гады бацькоўства. Жанчына можа знайсьці ў ім інфармацыю пра свой эмацыйны стан, пытаньні харчаваньня, сну і фізычнае актыўнасьці, а таксама ўзаемаадносіны са сваім партнэрам у новай ролі.