Беларускія распрацоўшчыкі зрабілі сэрвіс для стварэння субтытраў па-беларуску.
14.03.2025

🎙 Стварэнне субтытраў для беларускай мовы магчыма для:
аўдыяфайла з лакальнага камп’ютара — загрузіце аўдыяфайл, і субтытры будуць аўтаматычна згенерыраваны разам з файлам для Юцюба, які можна адразу імпартаваць. Падтрымліваюцца фарматы WAV, MP3;
аўдыяфайла з юцюба — увядзіце спасылку на відэа YouTube, і субтытры будуць згенерыраваны разам з файлам для юцюба, які можна адразу імпартаваць. Абнавіце старонку, калі лаецца на квоту.
Дадана новая версія сэрвіса яшчэ з лепшай якасцю.