🧠 Google анансавала новыя функцыі бяспекі для Android 15, якія дапамогуць абараніць смартфоны ад крадзяжу.
Адным з ключавых новаўвядзенняў стане функцыя Theft Detection Lock, якая дазваляе блакіраваць прыладу аддалена.
Кампанія запускае тэсціраванне функцый Theft Detection Lock, Offline Device Lock і Remote Lock, якія з дапамогай сістэмы штучнага інтэлекту змогуць выявіць крадзеж смартфона і аўтаматычна заблакаваць яго. Напрыклад, на гэта пакажуць пэўныя рэзкія рухі, што сістэма распазнае як спробу крадзяжу.
🔥 Таксама блакіраванне спрацуе, калі хтосьці паспрабуе выкарыстаць смартфон у незнаёмай сетцы. Блакіраванне адбудзецца, нават калі злодзей адключыць Інтэрнэт на прыладзе. З-за высокага індэкса злачыннасці і частых крадзяжоў было вырашана тэсціраваць функцыі ў Бразіліі. Жыхары краіны могуць зарэгістраваццца ў праграме бэта-тэсціраванні.