Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Круглы стол “Штучны інтэлект у нарматворчым працэсе” ў НЦЗПІ
Дата правядзення 10.10.2024
Месца правядзення РУП "Прэзідэнт-Гатэль", г. Мінск, вул. Кірава, 18
Арганізатар НЦЗПІ

Падчас круглага стала плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

Канцэптуальныя праблемы фарміравання лічбавай экасістэмы нарматворчасці.
Прававыя асновы ўкаранення тэхналогій штучнага інтэлекту ў нарматворчы працэс.
Лічбавыя новаўвядзенні ў нарматворчасці: бягучы стан і прыярытэты развіцця.
Арганізацыйна-прававое забеспячэнне інтэлектуальнай аўтаматызацыі асобных стадый нарматворчай дзейнасці.
Праграмна-тэхналагічнае суправаджэнне ўкаранення штучнага інтэлекту ў нарматворчы працэс.

Вынікам правядзення круглага стала мяркуецца распрацоўка палажэнняў і рэкамендацый адносна бяспечнай інтэграцыі тэхналогій штучнага інтэлекту ў нарматворчасць, удасканаленне заканадаўства ў адпаведнай сферы, а таксама апублікаванне тэзісаў дакладаў у тэматычным раздзеле зборніка матэрыялаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Прававая палітыка, навука, практыка-2”.