Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з дзяржаўнай навуковай установай «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» праводзяць III Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі».
На III Форуме IT-Акадэмграда будуць падведзены вынікі дзейнасці ў галіне ШІ за мінулы год, намечаны шляхі далейшага прасоўвання тэхналогій ШІ, закладзены асновы развіцця заканадаўчай базы ў галіне ШІ у Рэспубліцы Беларусь.
МЭТА ФОРУМУ
Падвядзенне вынікаў дзейнасці навукоўцаў, спецыялістаў навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, вытворчага і IT сектараў, якія займаюцца даследаваннямі і распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту.
ТЭМАТЫКА СЕКЦЫЙ І КРУГЛАГА СТАЛА
– Тэарэтычныя і практычныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.
– Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту.
– Перспектывы развіцця штучнага інтэлекту ў Беларусі.