Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Фестываль навук – 2024”.
Фестываль навук у Мінску – гэта буйнейшае навукова-папулярнае мерапрыемства ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся у маштабную падзею, якая знаёміт мінчан і гасцей сталіцы з навейшымі распрацоўкамі навукоўцаў і дапамагае разабрацца ў новых ведах з міра навукі і тэхналогій.
Упершыню Фестываль навук быў арганізаваны ў 2018 годзе для таго, каб даць магчымасць кожнаму сустрэцца з навукоўцамі і атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць. З таго часу падтрымліваецца традыцыя правядзення буйнейшага навукова-папулярнага мерапрыемства ў актуальным фармаце. Арганізатары клапоцяцца аб тым, каб фестываль быў напоўнены яскравымі фарматамі і глыбокімі сэнсамі, каб для людзей любога ўзросту і ўзроўню адукацыі ў праграме было шмат цікавых актыўнасцей.
У 2024 годзе Фестываль навук у Батанічным садзе адбудзецца 7 верасня пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.