
12-13 кастрычніка 2023 г. – II Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі»
На II Форуме ІТ-Акадэмграда “Штучны інтэлект у Беларусі” плануецца правядзенне выстаўкі значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі; прэзентацыя беларускай платформы штучнага інтэлекту; правядзенне адкрытага конкурсу “Лідэры штучнага інтэлекту ў Беларусі – 2023”; работа тэматычных секцый і круглага стала.
МЭТА ФОРУМУ
Дэманстрацыя дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі.
Развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва вучоных, спецыялістаў навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту ў інтарэсах пошуку эфектыўных рашэнняў і практычных рэкамендацый па іх прымяненню ў розных сферах жыццядзейнасці.