Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі – гэта адна з буйнейшых навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навул Беларусі. У 1986 годзе ў яго склад увайшла Лабараторыя
распазнавання і сінтэзу маўлення, якая была заснавана ў 1974 годзе і спачатку адносілася да Цэнтральнага навукова-даследчага інстытуту сувязі. Галоўны навуковы
накірунак дзейнасці лабараторыі – тэорыя распазнавання і сінтэзу маўлення і прымяненне маўленчай сувязі ў чалавека-машынных сістэмах.
Галоўныя напрамкі навуковых даследаванняў лабараторыі:
- высакаякасны сінтэз маўлення па тэксце
- камп’ютарнае кланаванне персанальнага голасу і маўлення
- шматмоўны сінтэз маўлення
- рабастнае распазнаванне дыскрэтнай і злітнай паслядоўнасці слоў
- камп’ютарная тэлефанія
- камп’ютарныя сістэмы рэабілітацыі інвалідаў слыху і зроку
- камп’ютэраная лінгвістыка
- апрацоўка натуральнай мовы
- перадапрацоўка электроннага тэксту
Каб прадставіць карыстальніку Інтэрнэт-набор інструментальных сродкаў (сэрвісаў) па апрацоўцы тэксту, маўлення і іншых дадзеных распрацавана і пастаянна
дапрацоўваецца платформа www.corpus.by. У ёй сэрвісы групуюцца ў тэматычныя дамены.
Гэта зроблена для больш зручнага выкарыстання ў канкрэтных практычных сферах. Сэрвісы пастаянна
дапрацоўваюцца і абнаўляюцца. Так жа любы зацікаўлены чалавек мае магчымасць унесці свае
прапановы пра распрацоўку сэрвісу, які б ён жадаў бачыць на нашай платформе і які б дапамаглі яму ў жыцці.
Яшчэ адна з найцікавейшых нашых распрацовак гэта платформа www.krokam.com.
На ёй змешчаны аўдыягіды па гістарычных мясцінах і выставах Рэспублікі Беларусь.
Персанальны аўдыягід па Беларусі http://krokapp.com/— гэта IT-платформа, якая
дазваляе даведацца цікавыя факты, практычную інфармацыю і карысныя паведамленні па ходзе руху
чалавека на мясцовасці. KrokApp пераўтварае краіну ў вялікі «разумны дом» – зразумелы,
дынамічны, сучасны. Зараз праз KrokApp можна даведацца інфармацыю пра больш за 70 гарадоў Беларусі. Кантэнт даступны на трох мовах — беларускай, англійскай,
рускай. Ужо распрацаваны прататып для чэшскай і кітайскай моў. На сайце https:/ssrlab.by/
сабрана інфармацыя пра дзейнічаючыя навуковыя праекты і даследванні. У лабарыторыі выконваюцца навуковыя і навукова-практычныя праекты, распрацоўваюцца курсавыя,
дыпломныя, магістарскія і аспіранцкія працы. Устойлівыя Інтэрнэт-распрацоўкі ў будучым атрымліваюць прымяненне ў іншых Інтэрнэт-праектах, а таксама рэалізуюцца пад мабільныя платформы (Android, IOS).