Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Лабараторыя апрацоўкі і распазнавання відарысаў

Лабараторыя апрацоўкі і распазнавання відарысаў ўтворана ў лістападзе 1986 года. Асноўным навуковым напрамкам лабараторыі апрацоўкі і распазнавання відарысаў з’яўляецца распрацоўка тэарэтычных асноў, метадаў, алгарытмаў, тэхналогій і сістэм для апрацоўкі і распазнавання відарысаў.

У рамках гэтага кірунку даследуюцца і вырашаюцца такія праблемы і задачы як:

  • Аналіз і распазнаванне медыцынскіх відарысаў
  • Аналіз і распазнаванне нанаскапічных відарысаў
  • Аналіз і распазнаванне аэракасмічных відарысаў
  • Сегментацыя і распазнаванне каляровых і паўтонавых відарысаў
  • Распазнаванне структуры і формы аб’ектаў
  • Дыстанцыйныя пераўтварэнні і матэматычная марфалогія
  • Кіраванне якасцю апрацоўкі відарысаў
  • Апрацоўка сігналаў і выяўленне аб’ектаў
  • Пошук аб’ектаў на відарысах і вылічэнне іх характарыстык
  • Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы

У цяперашні час вынікі даследаванняў выкарыстаны пры вырашэнні задач распазнання карт і тэхнічных чарцяжоў, інтэгральных мікрасхем, тэксту, ідэнтыфікацыі асобы, аналізу медыцынскіх відарысаў і відарысаў зямной паверхні.