Механіка-матэматычны факультэт БДУ
Механіка-матэматычны факультэт БДУ актыўна вядзе навуковую дзейнасць у галіне штучнага інтэлекту. Найбольш актыўна развіваюцца наступныя накірункі:
- Распрацоўка метадаў машыннага навучання і камп’ютарнага зроку для аналізу малюнкаў і відэаданых
У межах гэтага праекта праводзяцца даследаванні ў наступных галінах:
– ужыванне глыбокіх нейронавых сетак розных архітэктур (CNN, GAN) для задач кампутарнага зроку, распазнання асоб і апрацоўкі відарысаў;
– стварэнне гібрыдных алгарытмаў аптымізацыі на аснове роевага інтэлекту і эвалюцыйных вылічэнняў для рашэння складаных шматмерных задач;
– распрацоўка метадаў машыннага навучання для аналізу і апрацоўкі даных у сістэмах відэаназірання, у тым ліку ідэнтыфікацыю асобы і паводніцкага аналізу. - Мадэляванне складаных сістэм з выкарыстаннем метадаў фактарнага аналізу і вялікіх моўных мадэляў
Для рэалізацыі пастаўленых задач вядуцца наступныя даследванні:
– распрацоўка мадэляў ацэнкі рызык і прагназавання ў фінансавай сферы на аснове гістарычных дадзеных і падзейнага аналізу;
– даследаванне і прымяненне вялікіх моўных мадэляў для розных прыкладных абласцей, у тым ліку выкарыстанне для задач вэб-распрацоўкі, адукацыі і сацыяльнага аналізу.
Даследванні ажыццяўляюцца у межах выканання НДР, курсавых, дыпломных і магістарскіх работ.

Карта
Кантакты
Сайт :
https://mmf.bsu.by/
Email:
bosiakov@bsu.by
Тэлефон:
(8-017) 209-52-48
Адрас:
220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
Форма адпраўлена