Беларускае грамадскае аб’яднанне спецыялістаў у галіне штучнага інтэлекту з’яўляецца добраахвотным грамадскім аб’яднаннем грамадзян, якія жадаюць сумеснымі намаганнямі задаволіць адукацыйныя, навуковыя і кіраўнічыя патрэбнасці ў галіне стварэння, прымянення і выкарыстання мадэлей, метадаў і сродкаў штучнага інтэлекту.
Мэта аб’яднання – вырашэнне сумеснымі намаганнямі пытанняў адукацыі і навуковай падрыхтоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, а таксама ўкаранення і выкарыстанне мадэлей, метадаў і сродкаў штучнага інтэлекту ў вытворчасці.
Асноўнымі задачамі, якія заклікана вырашаць аб’яднанне з’яўляюцца:
– аб’яднанне членаў для сумеснага рашэння адукацыйных, навуковых і кіраўніцкіх
мэт у галіне штучнага інтэлекту і іншых сацыяльных праблем;
– прадстаўленне і абарона правоў і законных інтарэсаў членаў аб’яднання ў
дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях;
– садзейнічанне выкарыстанню мадэляў, метадаў і сродкаў штучнага інтэлекту і навуковых распрацовак дадзенай вобласці ў рэалізацыі прыкладных праектаў і іх
укаранення ў вытворчасць;
– садзейнічанне павышэнню адукацыі, навуковай падрыхтоўцы, павышэння навуковай культуры і кваліфікацыі членаў аб’яднання;
– стварэнне неабходных умоў членам для павышэння іх грамадскай актыўнасці, прафесійных навыкаў і навуковай культуры і кваліфікацыі.