ШІ-інструмент для планавання падарожжаў
26.12.2023

Хутка надыходзяць святы. Магчыма нехта яшчэ не запланаваў вандроўкі за мяжу. Вам будзе карысным ✈️ Itair.io. Гэта ШІ-інструмент для планавання падарожжаў.
Прыкладанне дапаможа вам:
👝 запланаваць паездку па днях з улікам вашых пажаданняў і інтарэсаў;
🔹 выдасць спіс рэкамендуемых гатэляў, рэстаранаў і экскурсій, уключаючы спасылку на браніраванне і рэйтынг;
🔹 вы можаце дадаткова наладзіць ваш маршрут з дапамогай тэкставых запытаў, а таксама змяніць спіс выбраных месцаў і актыўнасці.
Тул бясплатны, што безумоўна, прыемна.