
Прадстаўнікі Еўрасаюза дасягнулі папярэдняга пагаднення аб першым у свеце ўсёабдымным законе, які рэгулюе выкарыстанне штучнага інтэлекту.
Камісар ЕС Цьеры Брэтан ахарактарызаваў гэтыя планы як “гістарычныя”, заявіўшы, што яны ўсталёўваюць “дакладныя правілы выкарыстання ШІ”. Ён дадаў, што гэта “значна больш, чым зборнік правілаў – гэта стартавая пляцоўка для стартапаў і даследчыкаў ЕС, каб узначаліць сусветную гонку штучнага інтэлекту”.
Згодна з законам кампаніі, якія ствараюць сістэмы штучнага інтэлекту, сутыкнуцца з праверкамі на празрыстасць і будуць абавязаныя паведамляць пра тое, што кантэнт быў створаны ШІ. Акрамя таго, ім давядзецца “распрацоўваць мадэлі такім чынам, каб тыя не маглі генерыраваць незаконны кантэнт”. Праект, які яшчэ павінен быць афіцыйна ўхвалены Еўрапарламентам, у прыватнасці, дазваляе выкарыстанне функцыі распазнавання асоб у грамадскіх месцах, але толькі для вышуку злачынцаў і прадухілення тэрактаў.