Дзеці разумнейшыя і вынаходлівейшыя за штучны інтэлект
10.12.2023

Цікавы эксперымент паказаў, што дзеці разумнейшыя і вынаходлівейшыя за штучны інтэлект!
Нядаўняе даследаванне, праведзенае адмыслоўцамі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, паказвае, што дзеці пераўзыходзяць штучны інтэлект у простых задачах.
Удзельнікам прапаноўваліся задачы, у якіх неабходна было дасягнуць мэты без выкарыстання звычайных інструментаў. Дзеці дэманстравалі інавацыйныя здольнасці і паспяхова выкарыстоўвалі нечаканыя аб’екты для вырашэння задач. У той жа час ШІ быў недастаткова дзейсным у падобных сітуацыях і аддаваў перавагу выбіраць больш відавочныя, але непрыдатныя інструменты.