Mistral Small абнавілі.
21.03.2025

Mistral Small 3.1 абганяе Gamma 3 па большасці бэнчмаркаў, з асабліва вялікім адрывам на мультымадальных бэнчах. Па мультымадальнасці Mistral Small пераўзыходзіць 4o-mini і Haiku 3.5, але адстае ад Flash 2.0. З тэкстам усё таксама нядрэнна, але разрыў з 4omini і Haiku 3.5 значна меншы, а ад Gemini мадэль па-ранейшаму адстае.
Мадэль хуткая — API выдае 150 токенаў у секунду: хутчэйшая толькі Command A ад Cohere і 2.0 Flash.