Мы выкарыстоўваем файлы cookie на гэтым сайце для паляпшэння вашага вопыту карыстання.
Для больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з Палітыка канфідэнцыяльнасці

Механіка-матэматычны факультэт БДУ
Галіны працы

Механіка-матэматычны факультэт БДУ  актыўна вядзе навуковую дзейнасць у галіне штучнага інтэлекту. Найбольш актыўна развіваюцца наступныя накірункі:

  1. Распрацоўка метадаў машыннага навучання і камп’ютарнага зроку для аналізу малюнкаў і відэаданых
    У межах гэтага праекта праводзяцца даследаванні ў наступных галінах:
    – ужыванне глыбокіх нейронавых сетак розных архітэктур (CNN, GAN) для задач кампутарнага зроку, распазнання асоб і апрацоўкі відарысаў;
    – стварэнне гібрыдных алгарытмаў аптымізацыі на аснове роевага інтэлекту і эвалюцыйных вылічэнняў для рашэння складаных шматмерных задач;
    – распрацоўка метадаў машыннага навучання для аналізу і апрацоўкі даных у сістэмах відэаназірання, у тым ліку ідэнтыфікацыю асобы і паводніцкага аналізу.
  2. Мадэляванне складаных сістэм з выкарыстаннем метадаў фактарнага аналізу і вялікіх моўных мадэляў
    Для рэалізацыі пастаўленых задач вядуцца наступныя даследванні:
    – распрацоўка мадэляў ацэнкі рызык і прагназавання ў фінансавай сферы на аснове гістарычных дадзеных і падзейнага аналізу;
    – даследаванне і прымяненне вялікіх моўных мадэляў для розных прыкладных абласцей, у тым ліку выкарыстанне для задач вэб-распрацоўкі, адукацыі і сацыяльнага аналізу.

Даследванні ажыццяўляюцца у межах выканання НДР, курсавых, дыпломных і магістарскіх работ.