
✍️ У Еўрасаюзе 2 лютага ўступілі ў сілу новыя правілы выкарыстання АІ.
Закон ЕС аб АІ (AI Act) – першае ў свеце міжнароднае заканадаўства аб прымяненні АІ.
Згодна з законам, цяпер забароненыя сістэмы АІ, якія прадстаўляюць “непрымальныя рызыкі” для бяспекі, здароўя або асноўных правоў, за выключэннем выпадкаў, звязаных з “нацыянальнай бяспекай”.
💫 Паводле заявы Еўракамісіі, мэта новага рэгулявання – не толькі абарона правоў спажыўцоў, але і забеспячэнне належнага выкарыстання АІ. Пастаўшчыкі і аператары сістэм АІ зараз павінны гарантаваць, што ўсе асобы, звязаныя з распрацоўкай або эксплуатацыяй такіх сістэм, валодаюць дастатковым узроўнем і АІ-кампетэнцый”.