
🔖 OpenAI выпусціла мадэль o3-mini, якая разважае. У тым ліку, для карыстальнікаў ChatGPT без падпіскі.
Мадэль даступная ў чат-боце ChatGPT і праз API. Падпісчыкі ChatGPT Plus і Team атрымаюць па 150 паведамленняў у дзень. Карыстальнікі Pro маюць неабмежаваны доступ. Ліміты для бясплатных карыстальнікаў OpenAI ў рэлізе не названыя.
🧷 У чат-боце o3-mini настроена на “сярэдні ўзровень разваг” — па словах кампаніі, гэта “кампраміс паміж хуткасцю і дакладнасцю”. Усе платныя карыстальнікі змогуць таксама выбраць о3-mini — high-версію з “больш высокім інтэлектам”, але з большай затрымкай адказу.
o3-mini таксама працуе з пошукам, каб знайсці актуальную інфармацыю са спасылкамі на крыніцы. Але OpenAI адзначае, што гэта “ранні прататып”.